ЕЗЭКІІЛЯ 6:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладу сыноў Ізраілевых перад ідаламі іхнімі, і рассыплю косткі вашыя вакол ахвярнікаў вашых. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я палажу трупы сыноў Ізраіля перад ідаламі вашымі, і косткі вашыя параскідаю вакол ахвярнікаў вашых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І трупы сыноў Ізраэля Я пакладу перад абліччам ідалаў вашых, і косці вашы Я раскідаю вакол ахвярнікаў вашых; |
І зірнуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там на гары, і паслаў, і ўзяў косьці з магілаў, і спаліў на ахвярніку, і спаганьбіў яго па слове Гасподнім, якое абвясьціў чалавек Божы, які прадказаў падзеі гэтыя,
бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.
За тое вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі ня будуць болей называць месца гэтае Тафэтам і далінаю сыноў Эномавых, а далінаю забойства, і ў Тафэце будуць хаваць ад недахопу месца.
і сказаў мне: сыне чалавечы! гэта месца трона Майго і месца ступакам ног Маіх, дзе Я буду жыць сярод сыноў Ізраілевых вавекі; і дом Ізраілеў ня будзе больш апаганьваць сьвятога імя Майго, ні яны, ні цары іхнія, блудадзействам сваім і трупамі цароў сваіх на вышынях іхніх.