ЕЗЭКІІЛЯ 33:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, ты для іх - як забаўны сьпявак з прыемным голасам і добра граеш; яны слухаюць словы твае, але ня выконваюць іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, ты для іх, як [той, які] сьпявае пра каханьне, [мае] прыгожы голас і добра грае, і яны слухаюць словы твае, але не выконваюць іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ты для іх — як песня пра каханне, бо яна спяваецца прыгожым голасам і з прыемным гукам струн, і слухаюць яны словы твае, і не выконваюць іх. |
Я абвясьціў вам сёньня; але вы не паслухаліся голасу Госпада Бога нашага і ўсяго таго, з чым Ён паслаў мяне да вас.
І прыйшлі да мяне некалькі чалавек з старэйшынаў Ізраілевых і селі перад абліччам Маім.
Бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён муж праведны і сьвяты і пільнаваў яго; многае рабіў, слухаючыся яго, і з прыемнасьцю слухаў яго.
Ён быў сьвяцільнік, што гарэў і сьвяціў; а вы хацелі якісь час парадавацца пры сьвятле ягоным.