ЕЗЭКІІЛЯ 30:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь: упадуць падпоры Егіпта, і ўпадзе пыха магутнасьці яго; ад Мігдола да Сіены будуць падаць у ім ад меча, сказаў Гасподзь Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД. Упадуць падпоры Эгіпту і ўпадзе пыхлівасць магутнасьці ягонай, ад Мігдолу аж да Сэвэны будуць падаць ад мяча, кажа Госпад ГОСПАД. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Бог: “І ўпадуць падпоры Егіпта, і ўпадзе гонар яго магутнасці; ад Магдола аж да Сіэна будуць падаць ад меча ў ім, — кажа Госпад Бог. — |
Егіпцяне - людзі, а ня Бог; і коні ў іх - плоць, а ня дух. І працягне руку Сваю Гасподзь, і спатыкнецца абаронца, і ўпадзе той, каго бароняць, і ўсе разам загінуць.
Вось, яны прыйдуць здалёку; і вось, - адны з поўначы і мора, а другія - зь зямлі Сінім.
дык вось, Я - на рэкі твае, і зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю пустыняў ад Мігдола да Сіены, да самай мяжы Эфіопіі.
І зраблю зямлю пустыняю з пустынь, і ганарлівая магутнасьць яе спыніцца, і горы Ізраілевыя апусьцеюць, так што ня будзе праходжых.
Эфіопія і Егіпет зь безьлічным мноствам іншых служылі яму падмацаваньнем; Копты і Лівійцы прыходзілі на дапамогу табе.