Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НАВУМА 3:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Эфіопія і Егіпет зь безьлічным мноствам іншых служылі яму падмацаваньнем; Копты і Лівійцы прыходзілі на дапамогу табе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Куш — сіла ягоная, і Эгіпет, і ён ня мае межаў, Пут і Лібія былі дапамогай ягонай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Куш быў сілай яго, і Егіпет, якому не было канца; Пут і лібійцы былі ў дапамогу яму.

Глядзіце раздзел Копія




НАВУМА 3:9
12 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.


Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.


з тысячаю і дзьвюмастамі калясьніц і шасьцюдзесяцьцю тысячамі коньнікаў; і ня было ліку народу, які прыйшоў зь ім зь Егіпта, Лівійцаў, Сукхітаў і Эфіопаў;


І ці ня былі Эфіопы і Лівійцы зь сілаю большаю і з калясьніцамі і коньнікамі вельмі шматлікімі? Але як ты спадзяваўся на Госпада, дык Ён аддаў іх у рукі твае,


Тады жахнуцца і пасаромеюцца за Эфіопію, надзею сваю, і за Егіпет, якім хваліліся.


Сядайце на коні і імчэце, калясьніцы, і выступайце, дужыя, Эфіопы і Лівійцы, узброеныя шчытом, і Лідыйцы, што трымаеце лукі і напінаеце іх;


Перс і Лідзянін і Лівіец былі ў тваім войску і былі ў цябе ратнікамі, вешалі на табе шчыт і шлем; яны надавалі табе велічы.


Калі яны ўхапіліся за цябе рукою, ты расшчапіўся і ўсё плячо пакалоў ім; і калі яны абаперліся на цябе, ты зламаўся і параніў усе сьцёгны ім.


Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча.


сыне чалавечы! скажы фараону, цару Егіпецкаму, і народу ягонаму: з кім ты раўняеш сябе ў велічы тваёй?


Персаў, Эфіопаў і Лівійцаў зь імі, усіх з шчытамі і ў шаломах,


І завалодае ён скарбамі залатымі і срэбнымі і рознымі каштоўнасьцямі Егіпта; Лівійцы і Эфіопцы пойдуць за ім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы