і калі пачуеш шум, як бы калі хто ідзе па вершалінах тутавых дрэў, дык рушай, бо тады пойдзе Гасподзь перад табою, каб пабіць войска Філістымскае.
ЕЗЭКІІЛЯ 3:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і таксама шум крылаў жывёлаў, прылеглых адно да аднаго, і стук колаў каля іх і гук моцнага грому. Біблія (пераклад А.Бокуна) і шум крылаў [істотаў] жывых, якія біліся адно аб адно, і гук колаў разам з імі, і голас грымоту вялікага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пачуў я гук крылаў істот жывых, якія біліся адно аб адно, і водгук колаў, якія каціліся за жывымі істотамі, і водгук страсення вялікага. |
і калі пачуеш шум, як бы калі хто ідзе па вершалінах тутавых дрэў, дык рушай, бо тады пойдзе Гасподзь перад табою, каб пабіць войска Філістымскае.
каля кожнай падстаўкі па чатыры медныя колы і восі медныя. На чатырох кутах выступы накшталт плячэй, выступы літыя зьнізу, пад чараю, каля кожнага вянка.
І я глядзеў на жывёлін, - і вось, на зямлі каля гэтых жывёлін па адным коле перад чатырма іхнімі лапамі.
І калі яны ішлі, я чуў шум крылаў іх, як бы шум многіх водаў, як бы голас Усемагутнага, моцны шум, як бы шум у вайсковым стане; калі яны спыняліся, - апускалі крылы свае.
І шум ад крылаў херувімаў чутны быў нават на зьнешнім двары, як бы голас Бога Ўсемагутнага, калі Ён гаворыць.