ці ня ўся зямля перад табою? аддзяліся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева.
ЕЗЭКІІЛЯ 21:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зьбярыся і ідзі направа альбо ідзі налева, куды б ні павярнулася аблічча тваё. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Сячы направа і ўдарай налева, туды, куды вострыва тваё скіраванае”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Навострывайся, хадзі направа і налева, куды толькі лязо тваё скіравана”. |
ці ня ўся зямля перад табою? аддзяліся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева.
Альбо, калі б я навёў на тую зямлю меч і сказаў: «меч, прайдзі па зямлі!» і пачаў зьнішчаць на ёй людзей і быдла,
А большая сястра твая - Самарыя, якая з дочкамі сваімі жыве зьлева ад цябе; а меншая сястра твая, якая жыве справа ад цябе, ёсьць Садома з дочкамі яе.
Каб расталі сэрцы і каб забітых было болей, Я каля ўсіх варотаў іхніх пастаўлю грозны меч, ах! бліскучы, як маланка, навостраны на закол.
Уяві сабе дарогу, па якой меч ішоў бы ў Раву сыноў Амонавых і ў Юдэю, ва ўмацаваны Ерусалім,
А каб зьнішчыць у цябе праведнага і бязбожнага, меч мой з похваў сваіх пойдзе на ўсякую плоць ад поўдня да поўначы.
і пашлю на яго згубную пошасьць і праліцьцё крыві на вуліцы яго, і ўпадуць сярод яго забітыя мечам, які пажырацьме яго адусюль; і ўведаюць, што Я - Гасподзь.