ДРУГІ ЗАКОН 32:33 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) віно іхняе яд драконаў і пагібельная труцізна асьпідаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Віно іхняе — атрута цмочая і сьмяротная труцізна гадзючая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Віно іх — атрута змяіная і смяротная атрута гадзючая. |
бо вось, яны цікуюць за душою маёю; на мяне зьбіраюцца дужыя, не за правіну маю і не за грэх мой, Госпадзе;
«Чаго мы сядзім? зьбірайцеся, пойдзем ва ўмацаваныя гарады, і там загінем: бо Гасподзь Бог наш назначыў нас на пагібель і дае нам піць ваду з жоўцю за тое, што мы грашылі перад Госпадам».
Горла іхняе - дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком; атрута асьпідаў у іх на губах;
Бо вінаград іхні ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх; ягады іхнія ядавітыя, гронкі іх горкія;