Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 32:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Бо вінаград іхні ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх; ягады іхнія ядавітыя, гронкі іх горкія;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Бо вінаград іхні — з вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх. Ягады іхнія атрутныя, а гронкі [горкія], як палын.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Бо вінаград іх ад вінаграднага куста садомскага і з прыгарада гаморскага. Ягады іх — ягады атруты, і гронкі, як палын.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 32:32
11 Крыжаваныя спасылкі  

Хай ня будзе сярод вас мужчыны альбо жанчыны, альбо роду, альбо племя, сэрца якіх ухілілася б сёньня ад Госпада, Бога нашага, каб хадзіць служыць багам тых народаў; хай ня будзе сярод вас кораня, што гадуе атруту і палын,


Слухайце слова Гасподняе, князі Садомскія: уважай закону Бога нашага, народзе Гаморскі!


Я пасадзіў цябе як высакародную лазу, - найчысьцейшае насеньне; як жа ты ператварылася ў Мяне ў дзікі парастак чужой лазы?


Што яшчэ трэба было б зрабіць вінаградніку Майму, чаго Я не зрабіў яму? Чаму, калі Я спадзяваўся, што ён уродзіць добрыя гронкі, ён урадзіў дзікія ягады?


Сачэце, каб хто ня страціў мілаты Божае; каб які «горкі корань, калі вырасьце, не нарабіў шкоды», і каб ім не апаганіліся многія»;


але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чым табе.


Правіны дачкі народа майго большыя за грэх Садомы: тая зьнішчана вокаімгненна, бяз дотыку рук чалавечых.


віно іхняе яд драконаў і пагібельная труцізна асьпідаў.


у зьвітку было б пазначана беззаконьне маё, і Ты закрыў бы віну маю.


Але ў прароках Ерусаліма бачу жахлівае: яны распусьнічаюць і ходзяць у фальшы, падтрымліваюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто не наварочваўся ад сваёй бязбожнасьці; усе яны перад Мною - як Садома, і жыхары яго - як Гамора.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы