І пачуў Аўдэмэлэх Эфіоп, адзін зь еўнухаў, што былі ў царскім доме, што Ерамію пасадзілі ў яму; а цар сядзеў тады каля брамы Веньямінавай.
ДРУГІ ЗАКОН 21:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык бацька ягоны і маці ягоная няхай возьмуць яго і прывядуць яго да старэйшынаў горада свайго і да варотаў свайго жытла Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывядуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дык хай возьмуць яго і прывядуць да старэйшых горада свайго і да брамы судовай |
І пачуў Аўдэмэлэх Эфіоп, адзін зь еўнухаў, што былі ў царскім доме, што Ерамію пасадзілі ў яму; а цар сядзеў тады каля брамы Веньямінавай.
Тады, калі хто будзе прадказваць, дык бацька ягоны і маці яго, якія нарадзілі яго, скажуць яму: табе ня трэба жыць, бо ты ілжу кажаш у імя Госпада; і паб'е яго бацька ягоны і маці ягоная, якія нарадзілі яго, калі ён будзе прадказваць.
Ва ўсіх селішчах тваіх, якія Гасподзь, Бог твой, дасьць табе, пастаў сабе судзьдзяў і наглядчыкаў па плямёнах тваіх, каб яны судзілі народ судом справядлівым;
Калі ў каго будзе сын упарты і непакорлівы, які ня слухаецца голасу бацькі свайго і голасу маці сваёй, і яны каралі яго, але ён ня слухаецца іх, -
дык няхай выйдуць старэйшыны твае і судзьдзі твае і памераюць адлегласьць да гарадоў, якія вакол забітага;
і скажуць старэйшынам горада свайго: «гэты сын наш упарты і непакорлівы, ня слухаецца слоў нашых, ласун і пэяніца»;
Калі ж ён не захоча ўзяць браціху сваю, дык браціха ягоная пойдзе да брамы да старэйшынаў і скажа: «дзевер мой адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраіле, ня хоча жаніцца са мною»;