ДРУГІ ЗАКОН 21:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ў зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне, знойдзены будзе забіты, які ляжыць на полі, і невядома, хто забіў яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ў зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць будзе знойдзены [труп] забітага, які ляжыць у полі, і невядома, хто забіў яго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ў зямлі, якую мае даць табе Госпад, Бог твой, будзе знойдзены труп чалавека забітага і вінаваты ў забойстве будзе невядомы, |
Чалавек вінаваты ў крыві чалавечай, будзе ўцякаць да сьмерці, каб хто не схапіў яго.
бо вось, Гасподзь выходзіць з жытлішча Свайго пакараць насельнікаў зямлі за іх беззаконьне, і зямля адкрые пралітую на ёй кроў, і ўжо не схавае забітых сваіх.
Іншапляменцы, калі ўбачылі павіслую на руцэ ў яго зьмяю, казалі адзін аднаму: праўда, чалавек гэты - забойца, калі яму, уратаванаму ў моры, суд Божы не пакідае жыцьця.
каб не пралівалася кроў невінаватага сярод зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, і каб ня было на табе крыві.
толькі тыя дрэвы, пра якія ты ведаеш, што яны нічога ня родзяць на ежу, можаш псаваць і сячы і будаваць умацаваньні супроць горада, які вядзе з табою вайну, пакуль не ўпакорыш яго.
дык няхай выйдуць старэйшыны твае і судзьдзі твае і памераюць адлегласьць да гарадоў, якія вакол забітага;
І загадаў я вам у той час, кажучы: Гасподзь, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў валоданьне; усе здольныя да вайны, узброіўшыся, ідзеце паперадзе братоў вашых, сыноў Ізраілевых,