ДРУГІ ЗАКОН 19:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не парушай мяжы блізкага твайго, якую паклалі продкі ў дзялянцы тваёй, што дасталася табе на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не перасоўвай мяжы бліжняга твайго, якую вызначылі продкі ў спадчыне тваёй, якую ты атрымаў у зямлі, якую дае табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не парушай межаў блізкага твайго, якія вызначылі папярэднікі ва ўладанні тваім, якое атрымаеш ты ў зямлі, што дасць табе ва ўласнасць Госпад, Бог твой. |
але калі хто не намышляў ліхога, а Бог дапусьціў яму трапіць пад рукі ягоныя, дык Я назначу ў цябе мясьціну, куды ўцячы;
Правадыры Юдавы сталі падобнымі на тых, што перасоўваюць межы: вылью на іх гнеў Мой, як ваду.
І загадаў я вам у той час, кажучы: Гасподзь, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў валоданьне; усе здольныя да вайны, узброіўшыся, ідзеце паперадзе братоў вашых, сыноў Ізраілевых,