Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака, - ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора.
ДРУГІ ЗАКОН 15:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а калі будзеш адпускаць яго ад сябе на волю, не адпусьці яго з пустымі рукамі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі будзеш, вызваляючы, вызваляць яго, не адпусьціш яго з пустымі [рукамі]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не дапусці, каб той, каму ты даеш свабоду, пайшоў з пустымі рукамі. |
Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака, - ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора.
І дам народу гэтаму літасьць у вачах Егіпцянаў; і калі пойдзеце, дык пойдзеце ня з пустымі рукамі;
Гора таму, хто будуе дом свой няпраўдаю і сьвяцёлкі свае - беззаконьнем, хто прымушае блізкага свайго працаваць задарма і не аддае яму платы ягонай,
І прыйду да вас судзіць і буду хутка выкрываць чарадзеяў і пералюбцаў, і тых, якія прысягаюць ілжыва і забіраюць плату ў найміта, уціскаюць удаву і сірату і адпіхваюць прыхадня, і Мяне не баяцца, кажа Гасподзь Саваоф.
Калі прадасца табе брат твой, Габрэй, альбо Габрэйка, дык шэсьць гадоў павінен ён быць рабом табе, а на сёмым годзе адпусьці яго ад сябе на волю;
а надзялі яго ад статкаў тваіх, ад гумна твайго і ад чавіла твайго: дай яму, чым спадобіў цябе Гасподзь, Бог твой;
Гаспадары, аказвайце рабам патрэбнае і справядлівае, ведаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.