дабраславёны Гасподзь, Які даў спакой народу Свайму Ізраілю, як казаў! не засталося нявыкананага ніводнага слова з усіх добрых слоў Яго, якія Ён прамовіў праз раба Свайго Майсея;
ДРУГІ ЗАКОН 12:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо вы сёньня яшчэ ня ўступілі ў мясьціну спакою і дзялянку, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо вы яшчэ не прыйшлі ў месца супачынку і да ўласнасьці, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо вы яшчэ не дасягнулі на сённяшні дзень супакою і ўласнасці, якую Госпад, Бог ваш, мае даць вам. |
дабраславёны Гасподзь, Які даў спакой народу Свайму Ізраілю, як казаў! не засталося нявыкананага ніводнага слова з усіх добрых слоў Яго, якія Ён прамовіў праз раба Свайго Майсея;
Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі,
Так кажа Гасподзь: народ, які ацалеў ад меча, знайшоў мілажаль у пустыні, іду супакоіць Ізраіля.
Устаньце і адыдзеце, бо краіна гэтая ня ёсьць месца спакою; за нячыстасьць яна будзе спустошана і пры тым жорсткім спусташэньнем.
Там вы не павінны рабіць усяго, як мы цяпер тут робім, кожны, што яму здаецца правільным;
дык вось, калі Гасподзь, Бог твой, супакоіць цябе ад усіх ворагаў тваіх з усіх бакоў, на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, каб авалодаць ёю, сатры з памяці Амаліка з-пад неба; не забудзься.
пакуль Гасподзь ня дасьць спакою братам нашым, і пакуль і яны не атрымаюць у валоданьне зямлю, якую Гасподзь, Бог ваш, дасьць ім за Ярданам; тады вернецеся кожны ў сваё валоданьне, якое я даў вам.
І Гасподзь угневаўся на мяне за вас і прысягнуў, што я не перайду за Ярдан і не ўвайду ў тую добрую зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў надзел;
Такім чынам узяў Ісус усю зямлю, як казаў Гасподзь Майсею, і аддаў яе Ісус Ізраільцянам, разьдзельна па плямёнах іхніх. І супакоілася зямля ад вайны.