ДЗЕІ 7:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бачу Я ўціск народу Майго ў Егіпце і чую стогны ягоныя, і сышоў выбавіць яго; дык ідзі ж, Я пашлю цябе ў Егіпет. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго ў Эгіпце, і пачуў стагнаньне іхнае, і зыйшоў выбавіць іх. І цяпер ідзі, Я пашлю цябе ў Эгіпет”. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пазіраючы, убачыў Я прыгнёт народа Майго ў Егіпце, ды пачуў стогны яго, дык сышоў, каб вызваліць яго; і цяпер ідзі, Я пасылаю цябе ў Егіпет”. |
сыду і пагляджу, ці праўда яны паводзяцца так, які лямант на іх, што ўзыходзіць да Мяне, ці не; даведаюся.
Бог сказаў Майсею: Я - Сутны. І сказаў: так скажы сынам Ізраілевым: Сутны паслаў мяне да вас.
і паверыў народ; і пачулі, што Гасподзь наведаў сыноў Ізраілевых і ўбачыў пакуты іхнія, і схіліліся яны і пакланіліся.
Я вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай і выкупіў цябе з дома рабства і паслаў перад табою Майсея, Арона і Марыям.
Я сыду, і буду гутарыць там з табою, і вазьму ад Духа, Які на табе, і ўскладу на іх несьці цяжар народу, каб не адзін ты насіў.
Ніхто ня ўзыходзіў на неба, адзін толькі Сын Чалавечы, Які сыйшоў зь нябёсаў, сутны на нябёсах;
бо Я сыйшоў зь нябёсаў не на тое, каб чыніць волю Маю, а волю Айца, Які паслаў Мяне;
Калі Гасподзь ставіў ім судзьдзяў, дык Сам Гасподзь быў за судзьдзёю і ратаваў іх ад ворагаў іхніх ва ўсе дні судзьдзі: бо шкадаваў іх Гасподзь, чуючы стогны іхнія ад прыгнятальнікаў і ўціскальнікаў іхніх.