ГАЛЯТАЎ 3:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось закон быў для нас павадыром да Хрыста, каб нам апраўдацца вераю; Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што Закон стаўся нашым выхавацелем да Хрыста, каб нам быць апраўданымі з веры. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму закон быў нашым настаўнікам у Хрысце, каб з веры былі мы апраўданы. |
Што ж скажам? Што язычнікі, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад веры;
Бо, хоць у вас тысячы настаўнікаў у Хрысьце, але няшмат айцоў: я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе зьвеставаньнем.
аднак жа, даведаўшыся, што чалавек апраўдваецца ня дзеямі закона, а толькі вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца вераю ў Хрыста, а ня дзеямі закона; бо дзеямі закона не апраўдваецца ніякая плоць.