І адказваў Майсей і сказаў: а калі яны не павераць мне і не паслухаюцца голасу майго і скажуць: не зьявіўся табе Гасподзь?
ВЫХАД 6:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Майсей сказаў перад Госпадам: вось, я не красамоўны: як жа паслухаецца мяне фараон? Біблія (пераклад А.Бокуна) I Майсей сказаў перад абліччам ГОСПАДА: «Вось, я [маю] неабрэзаныя вусны, і як жа паслухае мяне фараон?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Майсей сказаў перад Госпадам: «Вось, я не красамоўны, як будзе слухаць мяне фараон?» |
І адказваў Майсей і сказаў: а калі яны не павераць мне і не паслухаюцца голасу майго і скажуць: не зьявіўся табе Гасподзь?
І сказаў Майсей Госпаду: о, Госпадзе! чалавек я не гаваркі, і такі самы быў і ўчора і заўчора, і калі Ты пачаў гаварыць з рабом Тваім: я цяжка гавару і гаркавы.
І сказаў Майсей перад Госпадам, кажучы: вось, сыны Ізраілевыя ня слухаюцца мяне; як жа паслухаецца мяне фараон? а я не красамоўны.
І сказаў я: гора мне! загінуў я! бо я чалавек зь нячыстымі вуснамі, і жыву сярод люду таксама зь нячыстымі вуснамі, - і вочы мае бачылі Цара, Госпада Саваофа.