І рушыў Абрам з намётамі, і пайшоў, і пасяліўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хэўроне; і паставіў там ахвярнік Госпаду.
ВЫХАД 6:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яўляўся Я Абрагаму, Ісааку і Якаву зь імем «Бог Усемагутны»; а зь імем Маім «Гасподзь» не адкрыўся ім; Біблія (пераклад А.Бокуна) I Я зьяўляўся Абрагаму, Ісааку і Якубу як Бог Усемагутны, але імя Маё, ГОСПАД, Я ня даў ведаць ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Які з’явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны; і імя Сваё, Ягвэ, не аб’явіў ім. |
І рушыў Абрам з намётамі, і пайшоў, і пасяліўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хэўроне; і паставіў там ахвярнік Госпаду.
Абраму было дзевяноста дзевяць гадоў, і Гасподзь зьявіўся Абраму і сказаў яму: Я Бог Усемагутны; хадзі прад абліччам Маім і будзь беспахібны;
І даў Абрагам назву месцу таму: Ягова-ірэ. Таму і сёньня гаворыцца: на гары Яговы ўгледзіцца.
А Бог Усемагутны хай дабраславіць цябе, хай расплодзіць цябе і хай памножыць цябе, і хай будзе ад цябе мноства народаў:
І сказаў яму Бог: Я Бог Усемагутны; пладзіся і множся; народ і мноства народаў будзе ад цябе, і цары пойдуць са сьцёгнаў тваіх;
І сказаў Якаў Язэпу: Бог Усемагутны явіўся мне ў Лузе, у зямлі Ханаанскай, і дабраславіў мяне,
Я зьнямог ад крыку; засьмягла горла маё; стаміліся вочы мае, выглядаючы Бога майго.
пільнуй сябе перад абліччам ягоным, і слухай голасу ягонага; не паўставай супроць яго, бо ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім.
Бог сказаў Майсею: Я - Сутны. І сказаў: так скажы сынам Ізраілевым: Сутны паслаў мяне да вас.
Так кажа Гасподзь, Цар Ізраіля, і Адкупнік ягоны, Гасподзь Саваоф: Я - першы, і Я - апошні; і акрамя Мяне няма Бога,
Таму, вось Я пакажу ім сёньня, пакажу ім руку Маю і магутнасьць Маю, і ўведаюць, што імя Маё - Гасподзь.
так кажа Гасподзь, які стварыў зямлю, Гасподзь, Які ўладзіў і ўцьвердзіў яе, - Гасподзь імя Яму:
і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: у той дзень, калі Я выбраў Ізраіля і, падняўшы руку Маю, прысягнуў племю дому Якаўлевага, і адкрыў Сябе ім у зямлі Егіпецкай і, падняўшы руку, сказаў ім: «Я - Гасподзь Бог ваш»,
І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых,
І абкладу вас жыламі, і выгадую на вас плоць, і пакрыю вас скураю, і ўвяду ў вас дух, і ажывяце, і ўведаеце, што Я - Гасподзь.
Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад тронам Ягоным,
Яна сказала ім: не называйце мяне Наэмінь, а называйце мяне Мараю, бо Ўсемагутны спаслаў мне вялікую гароту;