Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 4:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў яму Гасподзь: што гэта ў руцэ ў цябе? Ён адказваў: посах.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў яму ГОСПАД: «Што гэта ў руцэ тваёй?» Ён адказаў: «Кій».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Сказаў тады Ён яму: «Што трымаеш у руцэ сваёй?» Адказаў: «Кій».

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 4:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзяў Якаў сьвежых дубцоў таполевых, міндальных і яваравых, і выразаў на іх белыя палосы, акарыўшы да белага, якое на дубцах;


І сказаў ёй Елісей: што мне зрабіць табе? скажы мне, што ёсьць у цябе ў доме? Яна сказала: няма ў рабы тваёй нічога ў доме, акрамя посуду з алеем.


Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.


і посах гэты вазьмі ў руку тваю; ім ты будзеш тварыць азнакі.


І ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, пасадзіў іх на асла і выправіўся ў зямлю Егіпецкую. І посах Божы Майсей узяў у руку сваю.


Ідзі да фараона заўтра, вось, ён выйдзе да вады, ты стань на дарозе ў яго, на беразе ракі, і посах, які ператвараецца ў зьмея, вазьмі ў руку тваю,


калі фараон скажа вам: зрабеце цуд, дык ты скажы Аарону: вазьмі посах твой і кінь перад фараонам, - ён зробіцца зьмеем.


Ён будзе судзіць бедных па праўдзе, і дзеі пакутнікаў зямлі рашаць паводле ісьціны; і жазлом вуснаў Сваіх заб'е бязбожніка.


І ўсякую дзесяціну з буйнога і дробнага быдла, з усяго, што праходзіць пад кіем дзясятае, трэба прысьвячаць Госпаду;


Пасьві народ Твой жазлом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць самотна ў лесе сярод Карміла; хай пасьвяцца яны на Васане і Галаадзе, як у дні старадаўнія!