І закончыўшы, яны прадставілі цару і Ёдаю рэшту срэбра. І зрабілі зь яго посуд для дома Гасподняга, посуд службовы і чары на цэласпаленьне і іншы посуд залаты і срэбраны. І прыносілі цэласпаленьні ў доме Гасподнім пастаянна ва ўсе дні Ёдая.
ВЫХАД 36:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказалі Майсею, кажучы: люд шмат прыносіць, больш, чым трэба для працы, якую Гасподзь загадаў зрабіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказалі Майсею, кажучы: «Народ вельмі шмат прыносіць, больш, чым патрэбна для працы, якую загадаў ГОСПАД зрабіць». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказалі Майсею: «Народ больш прыносіць, чым патрэбна для справы, якую Госпад загадаў выканаць». |
І закончыўшы, яны прадставілі цару і Ёдаю рэшту срэбра. І зрабілі зь яго посуд для дома Гасподняга, посуд службовы і чары на цэласпаленьне і іншы посуд залаты і срэбраны. І прыносілі цэласпаленьні ў доме Гасподнім пастаянна ва ўсе дні Ёдая.
Тады прыйшлі ўсе мудрыя сэрцам, якія рабілі ўсялякую працу ў сьвятыні, кожны ад сваёй працы, якую хто рабіў,
І загадаў Майсей, і абвешчана было ў табары, каб ні мужчына, ні жанчына не рабілі ўжо нічога дзеля прынашэньня ў сьвятыню; і перастаў люд прыносіць.