Зрабі петлі блакітнага колеру на краі першай заслоны ў канцы, які злучае абедзьве палавіны; так зрабі і на краі апошняй заслоны, якая злучае абедзьве палавіны;
ВЫХАД 36:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў петлі блакітнага колеру на краі аднаго покрыва, дзе яно злучалася з другім; гэтак сама зрабіў ён і на краі апошняга покрыва, для злучэньня яго з другім; Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна для спінаньня; гэтак зрабіў ён на краі апошняга палатна, для спінаньня з іншага боку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў і петлі гіяцынтавыя на краі аднаго палатна, на краі злучэння, такім жа чынам — на краі другога палатна ў другім злучэнні. |
Зрабі петлі блакітнага колеру на краі першай заслоны ў канцы, які злучае абедзьве палавіны; так зрабі і на краі апошняй заслоны, якая злучае абедзьве палавіны;
І злучыў ён пяць покрываў адно з адным, і астатнія пяць покрываў злучыліся адно з адным.
пяцьдзясят петляў зрабіў ён у адным покрыве і пяцьдзясят петляў зрабіў у канцы покрыва, дзе яно злучаецца з другім; петлі гэтыя адпавядалі адна адной;