На восьмы дзень ад нараджэньня хай будзе абрэзана ў вас у роды вашыя кожнае дзіця мужчынскага полу, народжанае ў доме і купленае за срэбра ў якога-небудзь іншапляменца, якое не ад твайго семя.
ВЫХАД 22:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) тое самае рабі з валом тваім і з авечкаю тваёю: сем дзён няхай яны будуць пры маці сваёй, а восьмага дня аддавай іх Мне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тое ж самае зробіш з першародным ад быкоў і авечак: сем дзён хай будзе ён пры маці сваёй, а ў восьмы дзень аддасі яго Мне. |
На восьмы дзень ад нараджэньня хай будзе абрэзана ў вас у роды вашыя кожнае дзіця мужчынскага полу, народжанае ў доме і купленае за срэбра ў якога-небудзь іншапляменца, якое не ад твайго семя.
аддзяляй Госпаду ўсё, што расхіляе сьцёгны; і ўсё першароднае з жывёлы, якое ў цябе будзе, мужчынскага полу, Госпаду;
Тады сказаў я: о, Госпадзе Божа! душа мая ніколі не апаганьвалася, і мярцьвяціны і зьверам разадранага я ня еў ад маладосьці маёй да сёньня; і ніякае нячыстае мяса не ўваходзіла ў вусны мае.
бо Я - Гасподзь, Бог ваш; асьвячайцеся і будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты; і не апаганьвайце душаў вашых якой-небудзь жывёлай, што поўзае па зямлі,
бо Я - Гасподзь, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам; дык вось, будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты.
І кожны, хто будзе есьці мёртвае альбо разадранае зьверам, тубылец альбо прыхадзень, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара, а потым будзе чысты;
калі народзіцца цяля, альбо ягня, альбо казьляня, дык сем дзён яны павінны прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня і далей будзе спадобнае на прынясеньне ў ахвяру Госпаду;
Здыхляціны і зьвераядзіны ён не павінен есьці, каб не апаганіцца гэтым. Я Гасподзь.
тлушч зь мёртвага і тлушч з разадранага зьверам можна ўжываць на ўсякую справу; а есьці, ня ежце яго:
Ня ежце ніякага падла: іншаземцу, які надарыцца ў селішчах тваіх, аддай яго, ён хай есьць яго, альбо прадай яму, бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай.
Усё першароднае мужчынскага полу, што народзіцца ад буйнога быдла твайго і ад дробнага быдла твайго, пасьвячай Госпаду, Богу твайму: не працуй на першародным вале тваім і ня стрыжы першароднага з дробнага быдла твайго;