Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
ВЫХАД 21:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) але калі вол бадлівы быў і ўчора і заўчора, і гаспадар ягоны, папярэджаны пра гэта, не вартаваў яго, а ён забіў мужчыну, альбо жанчыну, дык вала пабіць камянямі і гаспадара яго аддаць сьмерці; Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж бык быў бадлівы і ўчора, і заўчора і была на гэта звяртана ўвага гаспадара яго, але ён яго не замкнуў, і забіў ён мужчыну ці жанчыну, то хай і быка ўкамянуюць, і гаспадара яго заб’юць. |
Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
Альбо вол забадае мужчыну, альбо жанчыну да сьмерці, дык вала пабіць камянямі і мяса яго ня есьці; а гаспадар вала не вінаваты;
калі на яго накладзены будзе выкуп, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які накладзены будзе на яго.
а калі вядома было, што вол бадлівы быў і ўчора і заўчора, а гаспадар ягоны не вартаваў яго, дык павінен ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны.