і ў рабы тваёй было два сыны; яны пасварыліся ў полі, і ня было каму разьвесьці іх, і пабіў адзін другога і забіў яго.
ВЫХАД 21:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі сварацца, і адзін чалавек ударыць другога каменем, альбо кулаком, і той не памрэ, а ляжа ў пасьцель, Біблія (пераклад А.Бокуна) I калі людзі спрачаюцца, і ўдарыць чалавек бліжняга свайго камянём альбо кулаком, і той не памрэ, але зьляжа ў ложак, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пасварыліся людзі і адзін ударыў блізкага свайго каменем або кулаком, і той не памёр, але злёг у ложак, |
і ў рабы тваёй было два сыны; яны пасварыліся ў полі, і ня было каму разьвесьці іх, і пабіў адзін другога і забіў яго.
І выйшаў ён на другі дзень, і вось, два Габрэі сварацца; і сказаў ён крыўдзіцелю: навошта ты бэеш блізкага твайго?
дык, калі ён падымецца і будзе выходзіць з дому з дапамогаю кія, той, хто ўдарыў, ня будзе варты сьмерці; толькі няхай сплаціць перапынак у яго працы і дасьць на лекаваньне яго.
А калі хто ўдарыць раба свайго, альбо служанку сваю палкаю, і яны памруць пад рукой ягонай, дык ён павінен быць пакараны;
Калі бэюцца людзі, і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна выкіне, але ня будзе іншае шкоды, дык узяць зь вінаватага збор грашмі, які накладзе на яго муж тае жанчыны, і ён павінен заплаціць яму пры судзьдзях;
Калі б'юцца паміж сабою мужчыны, і жонка аднаго падыдзе, каб адабраць мужа свайго з рук таго, хто яго б'е, і, працягнуўшы руку сваю, схопіць яго за сарамату,