Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 14:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 і ў рабы тваёй было два сыны; яны пасварыліся ў полі, і ня было каму разьвесьці іх, і пабіў адзін другога і забіў яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І мела служка твая двух сыноў, і яны пасварыліся ў полі, і не было [нікога], хто б іх разьвёў, і адзін ударыў другога, і той памёр.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І паслугачка твая мела двух сыноў, якія пасварыліся адзін з адным на полі, і не было нікога, хто б мог, умяшаўшыся, развесці іх; і адзін з іх ударыў другога і забіў яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 14:6
7 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшаў ён на другі дзень, і вось, два Габрэі сварацца; і сказаў ён крыўдзіцелю: навошта ты бэеш блізкага твайго?


І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.


І сказаў ёй цар: што табе? І сказала яна: я ўдава, муж мой памёр;


І вось, паўстала ўся радня на рабу тваю, і кажуць: аддай забойцу брата свайго; і мы заб'ем яго за душу брата ягонага, якую ён загубіў, і зьнішчым нават спадчыньніка. І так яны патушаць астатнюю іскру маю, каб не пакінуць мужу майму імя і нашчадкаў на ўлоньні зямлі.


А Авэсалом загадаў хлопцам сваім, сказаўшы: глядзеце, як толькі разьвесяліцца сэрца Амнона ад віна, і я сказаў вам: «беце Амнона», тады забеце яго, ня бойцеся; гэта я загадваю вам, будзьце сьмелыя і мужныя.


І зрабілі хлопцы Авэсаломавыя з Амнонам, як загадаў Авэсалом. Тады ўсталі ўсе царскія сыны, селі кожны на мула і ўцяклі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы