Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
ВЫХАД 21:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ўдарыць чалавека так, што той памрэ, хай будзе аддадзены сьмерці; Біблія (пераклад А.Бокуна) Той, хто ўдарыў чалавека, і [той] памёр, няхай сьмерцю памрэ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто ўдарыць чалавека і той памрэ, хай ён будзе пакараны смерцю. |
Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
хто пралье кроў чалавечую, таго кроў пральецца рукою чалавека: бо чалавек створаны паводле вобраза Божага;
І сказаў Давід Натану: зграшыў я прад Госпадам. І казаў Натан Давіду: і Гасподзь зьняў зь цябе грэх твой; ты не памрэш;
а калі ён гэтых трох рэчаў ня зробіць дзеля яе, няхай яна выйдзе задарам, бяз выкупу.
Тады кажа яму Ісус: вярні меч твой у месца ягонае, бо ўсе, што возьмуць меч, ад мяча і загінуць;