І сышоў Ты на гару Сінай і гаварыў зь імі зь неба, і даў ім суды справядлівыя, законы правільныя; пастановы і запаведзі добрыя.
ВЫХАД 20:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прамовіў Бог усе словы гэтыя, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) I прамовіў Бог усе словы гэтыя, кажучы: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад усе гэтыя словы: |
І сышоў Ты на гару Сінай і гаварыў зь імі зь неба, і даў ім суды справядлівыя, законы правільныя; пастановы і запаведзі добрыя.
Гэта той самы, які быў на сходзе ў пустыні з анёлам, што гаварыў зь ім на гары Сынаі, і з бацькамі нашымі, і які прыняў жывыя словы, каб перадаць нам,
І напісаў Ён на скрыжалях, як напісана было раней, тыя дзесяць слоў, якія сказаў вам Гасподзь на гары зь сярэдзіны агню ў дзень сходу, і аддаў іх Гасподзь мне.
ці чуў народ голас Бога, які б гаварыў зь сярэдзіны агню, і застаўся жывы, як чуў ты?
зь неба даў Ён пачуць табе голас Свой, каб навучыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікі агонь Свой, і ты чуў словы Ягоныя зь сярэдзіны агню;
Словы гэтыя сказаў Гасподзь усяму сходу вашаму на гары зь сярэдзіны агню, воблака і мораку громазычна, і больш не гаварыў, а напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх мне.