ВЫХАД 16:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Майсей Аарону: скажы ўсяму супольству сыноў Ізраілевых: станьце прад абліччам Госпада, бо Ён пачуў нараканьні вашыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Майсей Аарону: «Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраіля: “Наблізьцеся перад аблічча ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае”». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Майсей Аарону: «Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраэля: “Станьце перад Госпадам; бо пачуў Ён нараканні вашы”». |
і раніцай убачыце славу Гасподнюю, бо пачуў Ён нараканьні вашыя на Госпада: а мы што такое, што наракаеце на нас?
І сказаў Майсей: даведаецеся, калі Гасподзь увечары дасьць вам мяса на ежу, а раніцай хлеба ўдосыць; бо Гасподзь пачуў нараканьні вашыя, якія вы ўзьвялі супроць Яго: а мы што? не на нас нараканьні вашыя, а на Госпада.
дакуль ліхое супольства гэтае будзе наракаць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраілевых, якім яны наракаюць на Мяне, Я чую.
І сказаў Майсей Карэю: заўтра ты і ўвесь хаўрус твой будзьце прад абліччам Госпада, ты, яны і Аарон;