ВЫСЛОЎІ 17:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому. |
Аданія, сын Агіты, заганарыўшыся, казаў: я буду царом. І завёў сабе калясьніцы і коньнікаў і пяцьдзясят чалавек скараходаў.
Зрабі справы свае па-за домам, закончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой.
Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца - ня мае спакою.
Бо я маю боязь, каб мне, калі я прыйду, не застаць вас такіх, якіх не хачу, а таксама каб і вы ня ўбачылі мяне такога, якога ня хочаце: каб не знайсьці ў вас нязгодзіц, зайздрасьці, гневу, сварак, паклёпаў, нагавораў, ганарыстасьці, беспарадкаў,