ВЫСЛОЎІ 15:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей міска гародніны і зь ёю любоў, чым укормлены бык і зь ім нянавісьць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепш мера гародніны з любоўю, чым адкормленае цяля — з нянавісцю. |
Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам.
Зноў паслаў іншых рабоў, сказаўшы: скажэце запрошаным: «вось я прыгатаваў абед мой, цяляты мае і што ўкормлена, заколата, і ўсё гатова; прыходзьце на вясельле».
Дык вось, калі ёсьць якая ўцеха ў Хрысьце, калі ёсьць якая радасьць любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць які мілажаль у сэрцы і спагадлівасьць,
І мы спазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паверылі ў яе. Бог ёсьць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.