І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён, і памножылася вада і падняўся каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю;
БЫЦЦЁ 7:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ліў на зямлю дождж сорак дзён і сорак ночаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ішоў дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ліўся на зямлю дождж сорак дзён і сорак начэй. |
І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён, і памножылася вада і падняўся каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю;
бо празь сем дзён Я буду выліваць дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і вынішчу ўсё існае, што Я стварыў, з улоньня зямлі.
І ўстаў ён, паеў і напіўся, і, падсілкаваўшыся тою ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй да гары Божай Харыва.
І ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў нагару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак ночаў.
І прабыў я на гары, як і ў ранейшы час, сорак дзён і сорак ночаў; і ўважыў мне Гасподзь і гэтым разам, не захацеў Гасподзь загубіць цябе;
І ўпаўшы прад Госпадам, маліўся я, як раней, сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, за ўсе грахі вашыя, якімі вы зграшылі, зрабіўшы ліхое ў вачах Госпада і раздражніўшы Яго;
калі я ўзышоў на гару, каб узяць скрыжалі каменныя, скрыжалі запавета, які пастанавіў Гасподзь з вамі, і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў,