І вярнуліся пасланцы да Якава і сказалі: мы хадзілі да брата твайго Ісава; ён ідзе напярэймы табе, і зь ім чатырыста чалавек.
БЫЦЦЁ 33:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісаў сказаў: пакіну я з табою людзей, якія пры мне. Якаў сказаў: навошта гэта? толькі б здабыць мне ўпадабаньне ў вачах гаспадара майго! Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Эзаў: «Я пакіну з табою [частку] людзей, якія са мною». I сказаў [Якуб]: «Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Эзаў адказаў: «Прашу цябе, хай застануцца спадарожнікамі табе хаця б некалькі людзей маіх, якія са мною». «Няма, — кажа, — патрэбы; аднаго мне толькі трэба, каб знайшоў я ласку ў вачах гаспадара майго». |
І вярнуліся пасланцы да Якава і сказалі: мы хадзілі да брата твайго Ісава; ён ідзе напярэймы табе, і зь ім чатырыста чалавек.
А Сіхем сказаў бацьку яе і братам яе: толькі б знайсьці мне ўпадабаньне ў вачах вашых, я дам, што ні скажаце мне;
Яны сказалі: ты ўратаваў нам жыцьцё; хай жа здабудзем ласку ў вачах гаспадара нашага і хай будзем рабамі фараону.
І сказаў Сіву: вось табе ўсё, што ў Мэмфівастэя. І адказваў Сіва пакланіўшыся: хай здабуду літасьць у вачах гаспадара майго цара!
Яна сказала: хай буду я ў міласьць перад вачамі тваімі, гаспадару мой! ты суцешыў мяне і гаварыў па сэрцы рабыні тваёй, тым часам як я ня вартая ніводнае з рабыняў тваіх.
А яна сказала: хай жа знойдзе раба твая літасьць у вачах тваіх! І пайшла яна ў дарогу сваю, і ела, і аблічча яе ня было ўжо журботнае, як раней.
спытайся ў слуг тваіх, і яны скажуць табе; дык вось, хай знойдуць хлопчыкі ўпадабаньне ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыйшлі мы; дык дай рабам тваім і сыну твайму Давіду, што знойдзе рука твая.