І сказаў Абрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы;
БЫЦЦЁ 31:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У каго знойдзеш багоў тваіх, той ня будзе жывы: пры родзічах нашых даведвайся, што ў мяне і вазьмі сабе. Якаў ня ведаў, што Рахіль украла іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) У каго знойдзеш багоў сваіх, той ня будзе жыць. Перад братамі нашымі правер, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе». А ня ведаў Якуб, што Рахель скрала іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў каго знойдзеш багоў сваіх, хай той не жыве! У прысутнасці братоў нашых абшукай, і што знойдзеш свайго ў мяне — забірай!» А не ведаў Якуб, што Ракель скрала балванаў. |
І сказаў Абрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы;
І гаварыцьме перад табою справядлівасьць мая ў наступны час, калі прыйдзеш паглядзець узнагароду маю. Кожная каза ня з плямкамі, і авечка ня чорная, гэта крадзенае ў мяне.
І як Лаван пайшоў стрыгчы быдла сваё, дык Рахіль забрала ідалаў, якія былі ў бацькі яе.
Тады ён узяў з сабою родзічаў сваіх, і гнаўся за ім сем дзён, і дагнаў яго на гары Галаад.
Але хай бы ты пайшоў, бо табе не цярпелася быць у доме ў бацькі твайго, - навошта ты ўкраў багоў маіх?
Якаў адказаў Лавану і сказаў: я баяўся, бо я думаў, каб жа не адабраў ты ў мяне дачок тваіх.
І хадзіў Лаван у намёт Якаваў і ў намёт Ліін і ў намёт дзьвюх рабыняў, але не знайшоў. І выйшаў з намёта Ліі, і ўвайшоў у намёт Рахілін.