і сказаў: Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама, пашлі яе сёньня насустрач мне і ўчыні міласьць гаспадару майму Абрагаму;
БЫЦЦЁ 27:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ісаак сыну свайму: што так хутка знайшоў ты, сыне мой? Ён сказаў: бо Гасподзь Бог твой паслаў мне насустрач. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Ісаак сыну свайму: «Як гэта так хутка ты знайшоў яе, сыне мой». А той сказаў: «Бо справіў гэта ГОСПАД, Бог твой, перад абліччам маім». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў азваўся Ізаак да сына свайго: «Як гэта так скора мог ты знайсці дзічыну, сыне мой?» Ён адказаў: «Воля Госпада, Бога твайго, што трапілася мне». |
і сказаў: Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама, пашлі яе сёньня насустрач мне і ўчыні міласьць гаспадару майму Абрагаму;
І сказаў Ісаак Якаву: падыдзі, я абмацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Ісаў, ці не?
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна.