За гэта выкіну вас зь зямлі гэтай у зямлю, якой ня ведалі ні вы, ні бацькі вашыя, і там будзеце служыць іншым божышчам дзень і ноч; бо я не прыхілюся да вас мілажальнасьцю.
АСІІ 8:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо шмат ахвярнікаў набудаваў Яфрэм дзеля грэху, - у грэх паслужыліся яму гэтыя ахвярнікі. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Эфраім намножыў ахвярнікі, каб грашыць, былі ў яго ахвярнікі, каб грашыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хоць павялічыў Эфраім ахвярнікі за грахі, сталіся яму ахвярнікі на грэх. |
За гэта выкіну вас зь зямлі гэтай у зямлю, якой ня ведалі ні вы, ні бацькі вашыя, і там будзеце служыць іншым божышчам дзень і ноч; бо я не прыхілюся да вас мілажальнасьцю.
Грэх Юдаў напісаны жалезным разцом, алмазным вастрыём накрэсьлены на скрыжалі сэрца іхняга і на рагах ахвярнікаў іхніх.
І вынішчаны будуць вышыні Авэна - за грэх Ізраіля; церне і ваўчкі вырастуць на ахвярніках іхніх, і скажуць яны горам: «пакрыйце нас», і пагоркам: «упадзеце на нас!»
Калі Галаад зрабіўся Авэнам, дык яны сталі марныя, у Галгалах калолі ў ахвяру цялят, і ахвярнікі іхнія стаялі як крушні на межах поля.
Справы іхнія не дазваляюць ім зьвярнуцца да Бога свайго, бо дух распусты ўсярэдзіне ў іх, і Госпада яны не спазналі.
і будзеце там служыць багам, зробленым рукамі чалавечымі з дрэва і каменлю, якія ня бачаць і ня чуюць, і не ядуць і на нюх не адчуваюць.