Абраму было дзевяноста дзевяць гадоў, і Гасподзь зьявіўся Абраму і сказаў яму: Я Бог Усемагутны; хадзі прад абліччам Маім і будзь беспахібны;
АМОСА 3:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці пойдуць двое разам, не згаварыўшыся паміж сабою? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці пойдуць два [чалавекі] разам, калі яны не дамовіліся? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці пойдуць удвух разам перш, чым не дамовіліся між сабой? |
Абраму было дзевяноста дзевяць гадоў, і Гасподзь зьявіўся Абраму і сказаў яму: Я Бог Усемагутны; хадзі прад абліччам Маім і будзь беспахібны;
І хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў прад Богам.
толькі вас прызнаў Я з усіх плямёнаў зямлі, таму і спаганю з вас за ўсе беззаконьні вашыя.
Ці раве леў у лесе, калі няма перад ім здабычы? ці падае свой голас ільвяня з логвішча свайго, калі ён нічога не злавіў?
Слухайце слова гэтае, цяляты Васанскія, якія на гары Самарыйскай, - вы, што ўціскаеце бедных, прыгнятаеце гаротных, кажаце гаспадарам сваім: «падавай, і мы будзем піць!»