АДКРЫЦЦЁ 21:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мур ягоны складзены зь ясьпісу, а горад быў чыстае золата, падобны чыстаму шклу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І мур быў пабудаваны з ясьпісу; а горад — з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мур яго быў збудаваны з яспісу, а сам горад быў з чыстага золата, чыстага, як шкло. |
ён мае славу Божую; сьветласьць ягоная падобная да каштоўнага каменя, як бы да каменя ясьпісу крышталёвага;
Падмуркі гарадзкога мура ўпрыгожаны ўсялякімі каштоўнымі камянямі: падмурак першы - ясьпіс, другі - сапфір, трэйці - халкідон, чацьвёрты - смарагд,
А дванаццаць брамаў - дванаццаць перлаў: кожная брама была з адной пярліны. Вуліцы горада - чыстае золата, як празрыстае шкло.
І перад тронам мора шкляное, падобнае да крышталю; і пасярод трона і навокал трона чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй сьпераду і ззаду: