Цела яго - як тапаз, твар яго - як выгляд маланкі; вочы яго - як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду - як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных - як голас мноства людзей.
АДКРЫЦЦЁ 1:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) галава ў Яго і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго - як полымя вогненнае; Біблія (пераклад А.Бокуна) А галава Ягоная і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы Ягоныя — як полымя агню, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) галава ж Яго і валасы былі белыя, як чыстая воўна, быццам снег, і вочы Яго як полымя агню, |
Цела яго - як тапаз, твар яго - як выгляд маланкі; вочы яго - як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду - як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных - як голас мноства людзей.
Бачыў я нарэшце, што пастаўленыя былі троны, і сеў Спрадвечны днямі; адзеньне на Ім было белае, як сьнег, і валасы на галаве Яго - як чыстая воўна, трон Яго - як вогненнае полымя, колы ў ім - палымяны агонь.
Вочы ў Яго як полымя вогненнае, і на галаве ў Яго многа дыядэмаў; Ён меў імя напісанае, якога ніхто ня ведаў, акрамя Яго Самога;
І анёлу Фіятырскай царквы напішы: «Так кажа Сын Божы, у Якога вочы - як полымя вогненнае, і ногі падобныя да халкалівану: