І сьвятары і лявіты, якія былі па ўсёй замлі Ізраільскай, сабраліся да яго з усіх межаў,
ІСУСА 22:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ж зямля вашага валоданьня здаецца вам нячыстаю, дык перайдзеце ў зямлю валоданьня Гасподняга, вазьмеце надзел сярод нас, але не паўставайце супроць Госпада, і супроць нас не паўставайце, спаруджаючы сабе ахвярнік, акрамя ахвярніка Госпада Бога нашага; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі думаеце, што зямля ўласнасьці вашай нячыстая, перайдзіце ў зямлю ўласнасьці ГОСПАДА, дзе Сяліба ГОСПАДА, і жывіце ў нас. Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА, і нас не бунтуйце, пабудаваўшы ахвярнік акрамя ахвярніка ГОСПАДА, Бога нашага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі вы думаеце, што зямля вашага ўладання з’яўляецца нячыстай, перайдзіце ў зямлю ўладання Госпадава, дзе прабывае Госпад, і абжывіцеся ў нас; толькі не бунтуйце супраць Госпада і не прымушайце нас бунтаваць, будуючы ахвярнік, акрамя ахвярніка Госпада, Бога нашага. |
І сьвятары і лявіты, якія былі па ўсёй замлі Ізраільскай, сабраліся да яго з усіх межаў,
Увядзі яго і пасадзі яго на гары здабытку Твайго, на месцы, якое Ты зрабіў жытлом Сабе, Госпадзе, у сьвятыню, якую стварылі рукі Твае, Уладыка?
але князь Персідскага царства стаяў супроць мяне дваццаць адзін дзень; але вось, Міхаіл, адзін зь першых князёў, прыйшоў памагчы мне, і я заставаўся там пры царах Персідскіх.
За гэта, вось што кажа Гасподзь: жонка твая будзе зьняслаўлена ў горадзе, сыны і дочкі твае загінуць ад меча, зямля твая будзе падзелена межавою вяроўкаю, а ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль мусова выведзены будзе зь зямлі сваёй.
Усё супольства сыноў Ізраілевых сабралася ў Сілом, і паставілі там скінію сходу, бо зямля была ўпакорана імі.
І пачулі сыны Ізраілевыя, што кажуць: вось, сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя і палавіна племя Манасіінага спарудзілі ахвярнік на зямлі Ханаанскай, у ваколіцах Ярдана, насупраць сыноў Ізраілевых.