ІСУСА 13:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Застаецца гэта зямля: усе акругі Філістымскія і ўся зямля Гесурская. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось гэтая зямля, якая засталася: усе акругі Філістынцаў і ўвесь Гешур, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта, відавочна, уся Галілея, край філістынцаў, і ўвесь Гэсур, |
Быў голад на зямлі, звыш ранейшага голаду, які быў у дні Абрагамавыя; і пайшоў Ісаак да Авімэлэха, цара Філістымскага, у Герар.
бо я, раб твой, жывучы ў Гесуры ў Сірыі, даў абяцаньне: калі Гасподзь верне мяне ў Ерусалім, я прынясу ахвяру Госпаду.
а другі сын ягоны - Далуя ад Авігеі, былой жонкі Навала, Кармэліцянкі; трэці - Авэсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гесурскага;
Што вы Мне, Тыр і Сідон і ўсе навакольлі Філістымскія? Ці хочаце заплаціць Мне помстай? ці хочаце адплаціць мне? лёгка і хутка Я абярну помсту вашую на галовы вашыя,
Гора жыхарам прыморскай краіны, народу Крыцкаму! Слова Гасподняе - на вас, Хананэі, зямля Філістымская! Я зьнішчу цябе, і ня будзе ў цябе жыхароў,
Яір, сын Манасіін, узяў усю вобласьць Аргаў да межаў Гесурскіх І Маахскіх, і назваў Васан, паводле імя свайго, селішчамі Яіравымі, як і да сёньня;
і валодаў гарою Эрмонам і Салхою, і ўсім Васанам, да мяжы Гесурскай і Маахскай, і палавінаю Галаада, да мяжы Сігона, цара Эсэвонскага.
таксама Галаал і вобласьць Гесурскую і Маахскую, і ўсю гару Эрмон і ўвесь Васан да Салхі,
Але сыны Ізраілевыя ня выгналі сыноў Гесура і Маахі, і жыве Гесур і Мааха сярод Ізраіля да сёньня.
Вось тыя народы, якіх пакінуў Гасподзь, каб выпрабоўваць імі Ізраільцянаў, усіх, якія ня ведалі пра ўсе войны Хананэйскія, -
І выходзіў Давід зь людзьмі сваімі і нападаў на Гесуранаў і Гірзэянаў і Амілікіцянаў, якія здаўна насялялі гэтую краіну да Сура і да зямлі Егіпецкай.