І асядлала яна асьліцу і сказала слузе свайму: вядзі і йдзі; ня спыняйся, пакуль не скажу табе.
ІСУСА 10:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жыхары Гаваона паслалі да Ісуса ў табар, у Галгал, сказаць: не адвядзі рукі тваёй ад рабоў тваіх; прыйдзі да нас хутчэй, выратуй нас і дай нам дапамогі; бо сабраліся супроць нас усе цары Амарэйскія, якія жывуць на горах. Біблія (пераклад А.Бокуна) І жыхары Гібэону паслалі да Егошуа, які быў тады ў табары ў Гільгале, і прасілі яго: «Ня стрымлівай рукі тваёй, каб даць дапамогу слугам тваім! Пасьпяшайся хутка і абарані нас, прыйдзі з дапамогаю, бо зыйшліся супраць нас усе валадары Амарэйскія, якія жывуць у гарах». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А жыхары Габаона паслалі людзей да Ешуа, які прабываў тады ў лагеры ў Галгале, і прасілі яго: «Не стрымлівай рукі сваёй, каб даць дапамогу паслугачам тваім! Устань хутка, і вызвалі нас, і прыйдзі з дапамогаю: бо сышліся супраць нас усе цары амарэйскія, якія жывуць у гарах». |
І асядлала яна асьліцу і сказала слузе свайму: вядзі і йдзі; ня спыняйся, пакуль не скажу табе.
Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».
Бо Гасподзь - судзьдзя наш: Гасподзь - заканадавец наш, Гасподзь - цар наш. Ён уратуе нас.
але народ, які жыве на зямлі той, моцны, і гарады ўмацаваныя, даволі вялікія, і сыноў Энакавых мы бачылі там.
І ўзяў я галоўных з плямёнаў вашых, мужоў мудрых і выпрабаваных, і зрабіў іх правадырамі над вамі, тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі, дзясятнікамі і наглядчыкамі паводле плямёнаў вашых.
Яны сабраліся, і пайшлі пяць цароў Амарэйскіх: цар Ерусалімскі, цар Хэўронскі, цар Ярмуцкі, цар Эглонскі, яны і ўсё рушэньне іхняе і спыніліся табарам каля Гаваона, каб ваяваць зь ім.
Ісус пайшоў з Галгала сам, і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, і ўсе мужчыны адважныя.
далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
І стаялі сыны Ізраілевыя табарам у Галгале і ўчынілі Пасху ў чатырнаццаты дзень месяца ўвечары на раўнінах Ерыхонскіх;
І пастанавіў Ісус зь імі мір і паклаў зь імі ўмову пра тое, што ён захавае ім жыцьцё; і прысягнулі ім правадыры супольства.
Яны прыйшлі да Ісуса ў табар у Галгал і сказалі яму і ўсім Ізраільцянам: з даволі далёкай зямлі прыйшлі мы; дык вось, пастанавеце з намі спрымірэнства.