І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.
ІСУСА 1:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А племю Рувімаваму, Гадаваму і палавіне племя Манасіінага Ісус сказаў: Біблія (пераклад А.Бокуна) А [сынам] Рубэна і Гада, і палове калена Манасы сказаў: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пакаленню Рубэна і Гада і палове пакалення Манасы сказаў: |
І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.
У нашчадкаў Рувіма і Гада і паўплемя Манасіінага было людзей ваяўнічых, мужоў, якія носяць шчыт і меч, страляюць з лука і прывучаных да бітвы, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят, якія выходзяць на вайну.
Тады Ісус паклікаў племя Рувімавае, Гадавае і палавіну племя Манасіінага і сказаў ім:
вы выканалі ўсё, што загадаў вам Майсей, раб Гасподні, і слухаліся слоў маіх ва ўсім, што я загадваў ім;