вярніся і скажы Эзэкію, уладыку народу Майго: так кажа Гасподзь Бог Давіда, бацькі твайго: Я пачуў малітву тваю, убачыў сьлёзы твае. Вось, я ацалю цябе; на трэці дзень пойдзеш у дом Гасподні;
ІСУСА 1:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) прайдзеце па табары і дайце наказ народу і скажэце: назапашвайце сабе ежы на дарогу, бо праз тры дні вы пройдзеце за Ярдан гэты, каб прыйсьці ўзяць зямлю, якую Гасподзь Бог бацькоў вашых дае вам у спадчыну. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Прыгатуйце сабе ежу, бо праз тры дні вы пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на ўласнасьць”». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Прыгатуйце сабе ежу, бо па трэцім дні пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую Госпад, Бог ваш, дае вам ва ўласнасць”». |
вярніся і скажы Эзэкію, уладыку народу Майго: так кажа Гасподзь Бог Давіда, бацькі твайго: Я пачуў малітву тваю, убачыў сьлёзы твае. Вось, я ацалю цябе; на трэці дзень пойдзеш у дом Гасподні;
каб быць гатовымі да трэцяга дня: бо на трэці дзень сыйдзе Гасподзь на вачах ва ўсяго народу на гару Сінай;
ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго.
Бо вы пераходзіце Ярдан, каб пайсьці авалодаць зямлёю, якую Гасподзь, Бог ваш, дае вам, і авалодаеце ёю і будзеце жыць на ёй.
І загадаў я вам у той час, кажучы: Гасподзь, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў валоданьне; усе здольныя да вайны, узброіўшыся, ідзеце паперадзе братоў вашых, сыноў Ізраілевых,
Слухай, Ізраіле: ты цяпер ідзеш за Ярдан, каб пайсьці авалодаць народамі, якія большыя і мацнейшыя за цябе, з гарадамі вялікімі, з умацаваньнямі да нябёсаў,
Майсей, раб Мой, памёр; дык вось, устань, перайдзі цераз Ярдан гэты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я даю ім, сынам Ізраілевым.