Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 7:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І станецца ў той дзень: хто будзе трымаць карову і дзьве авечкі,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І станецца ў той дзень, што кожны будзе гадаваць карову і дзьве авечкі,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І будзе ў той дзень так: чалавек будзе гадаваць ялаўку і дзвюх авечак,

Глядзіце раздзел



ІСАІ 7:21
8 Крыжаваныя спасылкі  

Тады бедныя будуць накормлены, і ўбогія будуць пакоіцца ў бясьпецы; а той корань вымару голадам, і ён даб'е рэшту тваю.


Гарады Араэрскія будуць пакінуты, - застануцца пад статкі, якія адпачывацьмуць там, і ня будзе каму іх палохаць.


Бо ўмацаваны горад запусьцее, селішчы будуць пакінуты і заняхаены, як пустэльня. Там будзе пасьвіцца цяля, і там ня будзе спачываць і аб'ядаць гольле ягонае.


Разьвесяліцца пустыня і сухая зямля, і зарадуецца краіна ненаселеная і расквітнее як нарцыс;


І вось, табе, Эзэкія, азнака: ежце сёлета, што вырасла ад апалага насеньня, і налета - самасейнае; а на трэці год сейце і жнеце, і садзеце вінаградныя сады, і ежце плады іх.


І будуць пасьвіцца авечкі па сваёй волі, і чужыя будуць карміцца пакінутымі тлустымі пашамі багацеяў.


І ні на адну гару, якую капалі рыдлёўкамі, ня пойдзеш, баючыся церняў і калючых хмызаў: туды будуць выганяць валоў, і дробнае быдла таптацьме іх.


А бедных з народа, якія нічога ня мелі, Навузардан, начальнік целаахоўцаў, пакінуў у Юдэйскай зямлі і даў ім тады вінаграднікі і палі,