ІСАІ 44:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Частку дрэва паліць у агні, другою часткаю гатуе мяса на ежу, смажыць і есьць удосыць, а таксама грэецца і кажа: «добра, я сагрэўся; адчуў агонь». Біблія (пераклад А.Бокуна) Палову [дрэва] спальвае ў агні, і на палове яго пячэ мяса; есьць сьпечанае, і насычаецца, і грэецца, і кажа: «Як я сагрэўся і гляджу на агонь». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адну палавіну яго спальвае на агні, на другой пячэ мяса; з’ядае смажанае мяса і наядаецца, саграваецца і кажа: «Ага! Але і нагрэўся і бачыў вогнішча». |
І гэта служыць чалавеку палівам, і частку гэтага ўжывае ён на тое, каб яму было цёпла, і разводзіць агонь, і пячэ хлеб. І з таго ж самага робіць бога, і пакланяецца яму, робіць ідала і падае перад ім.
А з рэшты таго робіць бога, ідала свайго, пакланяецца яму, падае перад ім і моліцца яму, і кажа: «выратуй мяне, бо ты бог мой».
Вось яны, як салома: агонь спаліў іх, - ня збавілі душы сваёй ад полымя; не засталося вугалю, каб пагрэцца, ні агню, каб пасядзець каля яго.