І сказаў ён яму: і я прарок такі самы, як ты, і анёл казаў мне словам Гасподнім і сказаў: вярні яго да сябе ў дом; хай паесьць ён хлеба і нап'ецца вады. - Ён зманіў яму.
ІСАІ 36:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ды хіба я бяз волі Гасподняй пайшоў на зямлю гэтую, каб зруйнаваць яе? Гасподзь сказаў мне: «ідзі на зямлю гэтую і зруйнуй яе». Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, ці ж не бяз [волі] ГОСПАДА я прыйшоў у зямлю гэтую, каб зьнішчыць яе. ГОСПАД сказаў мне: “Выйдзі супраць зямлі гэтай і зьнішчы яе”». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вось, ці ж не без волі Госпада пайшоў я на зямлю гэтую, каб спустошыць яе? Госпад сказаў мне: “Узыдзі на зямлю гэтую і спустош яе”». |
І сказаў ён яму: і я прарок такі самы, як ты, і анёл казаў мне словам Гасподнім і сказаў: вярні яго да сябе ў дом; хай паесьць ён хлеба і нап'ецца вады. - Ён зманіў яму.
І ўсе прарокі прарочылі тое самае, кажучы: ідзі на Рамот Галаадскі, будзе посьпех, Гасподзь перадасьць яго ў руку цара.
І сабраў цар Ізраільскі прарокаў каля чатырохсот чалавек і сказаў ім: ці ісьці мне вайною на Рамот Галаадскі, ці не? Яны сказалі: ідзі, Гасподзь аддасьць яго ў рукі цара.
Пры гэтым ці ж бо я бяз волі Гасподняй пайшоў на месца гэтае, каб спустошыць яго? Гасподзь сказаў мне: ідзі на зямлю гэтую і спустошы яе.
І паслаў да яго Нэхаа паслоў сказаць: што мне і табе, цар Юдэйскі? Ня супроць цябе цяпер іду я, а туды, дзе ў мяне вайна. І Бог загадаў мне сьпяшацца; ня супрацівіся Богу, Які са мною, каб Ён не пагубіў цябе.
Ці сядзеш ты, ці выйдзеш, а ці ўвойдзеш, Я ведаю ўсё, ведаю і дзёрзкасьць тваю супроць Мяне.
Ці трубіць у горадзе труба, - і каб народ не спалохаўся? Ці бывае ў горадзе бедства, якое не Гасподзь наслаў бы?