2 ЛЕТАПІСАЎ 35:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)21 І паслаў да яго Нэхаа паслоў сказаць: што мне і табе, цар Юдэйскі? Ня супроць цябе цяпер іду я, а туды, дзе ў мяне вайна. І Бог загадаў мне сьпяшацца; ня супрацівіся Богу, Які са мною, каб Ён не пагубіў цябе. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)21 І той паслаў да яго паслоў, кажучы: «Што мне і табе, валадар Юды? Ня супраць цябе я іду сёньня, але супраць дому, які ваюе са мною, і Бог сказаў мне пасьпяшацца. Адыйдзіся ад Бога, Які са мною, і Ён ня зьнішчыць цябе». Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)21 Тады ён паслаў да яго вестуноў сказаць яму: «Што мне і табе, цар Юдэі? Не супраць цябе сёння выступаю, але супраць іншага дому ваюю, на які ісці паспешна загадаў мне Бог. Не выступай супраць Бога, Які са мной, каб не забіў Ён цябе». Глядзіце раздзел |