ІСАІ 29:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ня будзе больш крыўдзіцеля, і агуднік зьнікне, і будуць вынішчаны ўсе паборцы няпраўды, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо зьнік крыўдзіцель, і прыйшоў канец насьмешніку, і зьнішчаныя ўсе, якія ганяліся за ліхоцьцем, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо знік той, хто быў мацнейшы, звёўся насмешнік ды вынішчаны ўсе, хто ганяліся за ліхоццем, |
Я пакараю сьвет за ліха, і бязбожных - за беззаконьні іхнія, і пакладу канец высокаразумнасьці ганарыстых і зьнішчу пыхлівасьць прыгнятальнікаў;
Я даў наказ выбранцам Маім, і заклікаў на выкананьне гневу Майго моцных Маіх, якія трыумфуюць у велічы Маёй.
Мноства ворагаў тваіх будзе, як дробны пыл, і безьліч тыранаў, як разьвеяная мякіна; і гэта станецца раптоўна, у адно імгненьне.
Так! так кажа Гасподзь: і палонныя дужым будуць адабраныя, і здабыча тырана будзе вызвалена; бо я буду спаборнічаць з супраціўнікамі тваімі і сыноў тваіх Я выратую;
і забываеш Госпада Творцу свайго, Які раскінуў нябёсы і ўтварыў зямлю; і бесьперастанку, кожны дзень баішся лютасьці прыгнятальніка, як бы ён гатовы быў зьнішчыць? Але дзе лютасьць прыгнятальніка?
Ніхто не падае голасу за праўду, і ніхто не заступаецца за ісьціну: спадзяюцца на пустое і хлусяць, зачынаюць ліха і спараджаюць ліхадзейства;
Пасьля бачыў я ў начных уявах, і вось - зьвер чацьвёрты, страшэнны і жудасны і бязь меры моцны; у яго - вялікія жалезныя зубы; ён пажырае і трушчыць, а рэшту топча нагамі; ён адрозьніваўся ад усіх ранейшых зьвяроў, і дзесяць рагоў было ў яго.
Гора тым, якія намышляюць беззаконьне і на ложках сваіх прыдумваюць зладзействы, якія ўчыняюць раніцай на сьвітаньні, бо ёсьць у руцэ ў іх сіла!
Таму так кажа Гасподзь: вось, я намышляю навесьці на гэты род такое бедства, якога вы ня скінеце з шыі вашай, і ня будзеце хадзіць выпрастаўшыся; бо гэта час ліхі.
Але Ірад са сваімі воямі, прынізіўшы яго і паглуміўшыся зь Яго, апрануў яго ў сьветлую вопратку і паслаў назад да Пілата.
І стаялі людзі і глядзелі. А насьміхаліся разам зь імі і начальнікі, кажучы: іншых ратаваў, хай уратуе Сябе Самога, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.
А кніжнікі і фарысэі сачылі за Ім, ці не ацаліць у суботу, каб знайсьці абвінавачаньне супроць Яго.
І пачуў я гучны голас, які гаварыў на небе: цяпер настала збавеньне і сіла і царства Бога нашага і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты паклёпнік братоў нашых, які паклёпнічаў на іх перад Богам нашым дзень і ноч;