Гарады Араэрскія будуць пакінуты, - застануцца пад статкі, якія адпачывацьмуць там, і ня будзе каму іх палохаць.
ІСАІ 27:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ўмацаваны горад запусьцее, селішчы будуць пакінуты і заняхаены, як пустэльня. Там будзе пасьвіцца цяля, і там ня будзе спачываць і аб'ядаць гольле ягонае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо горад умацаваны [станецца] пустэчаю, паселішчам бязьлюдным і пакінутым, як пустыня. Там будуць пасьвіцца цяляты, і там будуць ляжаць і аб’ядаць галіны ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Горад умацаваны будзе спустошаны; пасяленне бязлюднае і пакінутае — быццам пустыня; там будзе пасвіцца цяля, там будзе спачываць і аб’ядаць галінкі яго. |
Гарады Араэрскія будуць пакінуты, - застануцца пад статкі, якія адпачывацьмуць там, і ня будзе каму іх палохаць.
У той дзень умацаваныя гарады ягоныя будуць, як мясьціны ў лясах і на вяршынях гор, пакінутыя перад сынамі Ізраіля, - і ўсё запусьцеецца.
Ты ператварыў горад у груду каменьня, цьвёрдую крэпасьць у крушню; харомаў іншапляменцаў ня стала ўжо ў горадзе; вавек ня будзе ён адбудаваны.
Разьвесяліцца пустыня і сухая зямля, і зарадуецца краіна ненаселеная і расквітнее як нарцыс;
І ты скажаш у сэрцы тваім: «хто мне нарадзіў іх? я была бязьдзетная і бясплодная, адведзена ў палон і выгнана; хто ж выгадаваў іх? - вось, я заставалася адзінокая; дзе ж яны былі?»
І ні на адну гару, якую капалі рыдлёўкамі, ня пойдзеш, баючыся церняў і калючых хмызаў: туды будуць выганяць валоў, і дробнае быдла таптацьме іх.
«Міхей Марастыцянін прарочыў у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і сказаў усяму народу Юдэйскаму: так кажа Гасподзь Саваоф: Сіён будзе ўзараны, як поле, і Ерусалім зробіцца грудаю развалінаў, і гара дома гэтага - лясістым пагоркам.
дык з домам гэтым Я зраблю тое самае, што - зь Сіломам, і горад гэты аддам на праклён усім народам зямлі.
І перабіў іх цар Вавілонскі і аддаў сьмерці іх у Рыўле, у зямлі Эмат; і выселены быў Юда зь зямлі сваёй.
Шляхі да Сіёна ў жалобе, не пасьпяшае ніхто на сьвята; усе апусьцелі брамы; сьвятары яго енчаць, дзяўчаты ягоныя ў смутку, горка й самому яму.
за гэта, горы Ізраілевыя, выслухайце слова Госпада Бога: так кажа Гасподзь Бог горам і пагоркам, лагчынам і далінам, і апусьцелым развалінам і пакінутым гарадам, якія зрабіліся здабычаю і паглумішчам іншым навакольным народам;
Таму за вас Сіён узараны будзе як поле, і Ерусалім зробіцца грудай руінаў, і гара дома гэтага будзе лясістым пагоркам.