Так сабраў Давід усіх Ізраільцянаў, ад Шыхора Егіпецкага да ўваходу ў Эмат, каб перанесьці каўчэг Божы з Кірыятыярыма.
ІСАІ 23:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па вялікіх водах прывозілі ў яго насеньне Сіхора, ужынак вялікай ракі, і быў ён торжышчам народаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) і па водах [прывозілі] насеньне Шыхору, жніво ракі [Ніл], прыбытак ягоны, які быў таварам для народаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На вялікіх водах насенне Ніла, жніво ракі — плод яго; і зрабіўся ён прадметам гандлю народаў. |
Так сабраў Давід усіх Ізраільцянаў, ад Шыхора Егіпецкага да ўваходу ў Эмат, каб перанесьці каўчэг Божы з Кірыятыярыма.
Лугі над ракою, па берагах ракі, і ўсё, пасеянае каля ракі, засохне, разьвеецца і счэзьне.
Хто вызначыў гэта Тыру, які раздаваў вянкі, купцы якога былі князі, гандляры - знакамітасьці зямлі?
І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе?
Калі прыходзілі з мора твае тавары, ты карміў многія народы; мноствам багацьця твайго і тваім гандлем узбагачаў цароў зямлі.
твёй мудрасьцю і тваім розумам ты здабыў сабе багацьце і ў свае скарбніцы сабраў золата і срэбра;
бо вы ўзялі срэбра Маё і золата Маё, і найлепшыя каштоўнасьці Мае ўнесьлі ў капішчы вашыя,
Бо зямля, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, не такая, як зямля Егіпецкая, зь якой выйшлі вы, дзе ты, пасеяўшы семя тваё, паліваў з дапамогаю ног тваіх, як аліўны сад;
Ад Сіхора, што перад Егіптам, да межаў Экрона на поўнач, лічацца Ханаанскімі пяць валадароў Філістымскіх: Газскі, Азоцкі, Аскалонскі, Гэцкі, Экронскі і Авэйскі,