Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Так сабраў Давід усіх Ізраільцянаў, ад Шыхора Егіпецкага да ўваходу ў Эмат, каб перанесьці каўчэг Божы з Кірыятыярыма.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І сабраў Давід увесь Ізраіль, ад Шыхору Эгіпецкага аж да ўваходу ў Хамат, каб перанесьці Каўчэг Божы з Кірыят-Ярыму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Так сабраў Давід увесь Ізраэль ад Сігора егіпецкага аж да ўваходу ў Эмат, каб прывезці каўчэг Божы з Карыят-Ярыма.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:5
16 Крыжаваныя спасылкі  

І паслалі паслоў да жыхароў Кірыятыярыма сказаць: Філістымляне вярнулі каўчэг Госпада; прыйдзеце, вазьмеце яго сабе.


І зрабіў Саламон у гэты час сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім, - вялікі сход, які сышоўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай прад Госпадам Богам нашым; - сем дзён і яшчэ сем дзён, чатырнаццаць дзён.


І сабраў зноў Давід усіх выбраных зь Ізраіля, трыццаць тысяч.


І сабраў Давід усіх Ізраільцян у Ерусалім, каб унесьці каўчэг Божы на месца яго, якое ён дзеля яго падрыхтваў.


І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль у Карыятыярым, што ў Юдэі, каб перанесьці адтуль каўчэг Бога, Госпада, які сядзіць на херувімах, на якім называецца імя Яго.


І пабіў іх цар Вавілонскі і забіў іх у Рыўле, у зямлі Эмат. І выселены Юдэі зь зямлі сваёй.


Саламон валодаў усімі царствамі ад ракі Еўфрат да зямлі Філістымскай і да межаў Егіпта. Яны прыносілі дарункі і служылі Саламону ва ўсе дні жыцьця ягонага.


І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе?


бо сыны Ізраілевыя, выправіўшыся ў дарогу, прыйшлі ў горад іхні на трэці дзень; а гарады іхнія: Гаваон, Кефіра, Бээрот і Кірыят-Ярым.


І прыйшлі жыхары Кірыятыярыма, і ўзялі каўчэг Госпада, і прынесьлі яго ў дом Амінадаваў, на пагорак, а Элеазара, сына ягонага, асьвяцілі, каб ён захоўваў каўчэг Госпада.


І сказаў увесь сход: хай будзе так, - бо гэта дзея ўсяму народу здавалася справядлівай.


Па вялікіх водах прывозілі ў яго насеньне Сіхора, ужынак вялікай ракі, і быў ён торжышчам народаў.


З таго дня, як застаўся каўчэг у Кірыятыярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І вярнуўся ўвесь дом Ізраілеў да Госпада.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы